![]() |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
![]() |
![]()
Сообщение
#1
|
|
![]() Виликае ЦлоЪ Группа: Администратор Сообщений: 5347 Регистрация: 25.9.2004 Из: Jotunheim Пользователь №: 2 ![]() ![]() |
Тут мои знакомые недавно локальную сеть провели. И обратились ко мне, как к самому прошаренному в компьютерах, с прособой посоветовать какую-нибудь программу для чата в локальной сети. И ещё они хоят программу для голосового чата, так как микрофоны у них есть. Господа, у кого есть локалка, кто какие программы для этих целей может посоветовать? Желательно со ссылками на место, где их можно скачать.
-------------------- Никоим образом не считай мёртвыми тех, которые были убиты на пути Аллаха. Нет, они живы и получают удел у своего Господа.
|
|
|
![]() |
![]()
Сообщение
#2
|
|
![]() Сеятель Хаоса Группа: Участник форума Сообщений: 2369 Регистрация: 12.11.2004 Из: Asgard Пользователь №: 49 ![]() ![]() |
Беспредел творится в суверенной Беларуси. Хотят уничтожить на корню все домашние сети, мол они не легальные. В замен предлагают воспользоваться предложение по проводке сетей от гос. и не только контор, естественно за немалое бабло.
Код "Еўрарадыё" здабыла дакумент-загад па знiшчэннi самавольных камп'ютарных сетак у Мiнску. Ён падпiсаны дырэктарам МТIСу Бычковым i гендырэктарам "Мiнскай гарадской жыллёвай гаспадаркi" Васiльевым. У дакуменце распiсаныя дзеяннi спецыяльных камiсiй на год наперад.
У плане дзеянняў прапiсана i афармленне пратаколаў аб адмiнiстрацыйных парушэннях на адмiнiстратараў сетак. Мы пагутарылi з галоўным iнжынерам МТIСу Уладзiмiрам Папко. Ён распавёў "Еўрарадыё" пра тое, хто ўваходзiць у новыя камiсii, пра тое, чаму, на яго думку, за сеткi "ўзялiся", i пра сваё стаўленне да новага прыказу. Камiсiя па сетках будзе складацца з прадстаўнiкоў чатырох арганiзацый. Уладзiмiр Папко: "Туды ўваходзiць ЖРЭА - уладальнiк дома, РАУС - сiлавая структура, падатковая - кантралёр незаконных грошай, "Белтэлекам" - сувязiсты, i МТIС. У кожным раёне павiнен быць свой прадстаўнiк ЖРЭА i па прадстаўнiку з РАУС, падатковай, "Белтэлекаму" i нас. Але адказнае за ўсё ЖРЭА". Уладзiмiр Папко пацвердзiў "Еўрарадыё", што легальных сетак у Мiнску практычна няма. Уладзiмiр Папко: "Хiба што некалькi штук. Напрыклад, "Дзелавая сетка" будуе сетку, у iх яна легальная". Новая камiсiя збiраецца не толькi рэзаць драты сетак, але i прыцягваць да адказнасцi iх адмiнiстратараў, калi тыя не падпарадкоўваюцца iх патрабаванням. Першая задача для камiсii - знiшчыць сеткi. У. П. : Прыярытэтнае - знайсцi сеткi i знiшчыць. ERB: Але яны ж вельмi лёгка ўзнаўляюцца. У. П. : Для гэтага ёсць падатковая - знайсцi адмiнiстратара i яго пакараць, i не будзе каму ўзнаўляць. ERB:А хiба можна даказаць, што нейкi чалавек - адмiнiстратар? У. П. : Канешне. ERB: Зразумела. Ну, а ўзамен будуць жа прапаноўваць нешта iншае, легальнае? У. П. : Канешне. "Белтэлекам", можа, пачне будаваць сеткi. Ёсць "дзелавая сетка" i ўсё астатняе - гэта ўсё "атожылкi" "Белтэлекаму". "Байфлай", якi цяпер iснуе, гэта ж таксама сетка. Тэарэтычна, адмiнiстратар сеткi можа яе ўзаконiць. Адкрыць IП i сабраць безлiч дакументаў. Але, здаецца, толькi тэарэтычна. Уладзiмiр Папко: "У нас не забаронена. У нас нават можна сваю АТС будаваць. Але пакуль не здаралася, каб нехта пабудаваў. Ну вы ж разумееце: сядзiць, таксама, як мы, арганiзацыя, якая з'яўляецца натуральным манапалiстам. I вы хочаце ўлезцi ў яго манаполiю. Усе вагары ў яго. Як вы думаеце, улезеце? Вось так жа i з сеткамi". На пытанне Еўрарадыё, чаму за сеткi ўзялiся так сур'ёзна, Уладзiмiр Папко адказаў даволi канкрэтна. Уладзiмiр Папко: "Патрэбныя падатковыя паступленнi, я так гэта разумею. Там круцiцца дастаткова шмат ужо грошай, гэта не сакрэт. Гэтыя грошы iдуць "мiма касы". Галоўны iнжынер кажа, што, магчыма, ён прыйдзе i ў свой дом i абрэжа там драты лакальнай сеткi. - Уладзiмiр Мiхайлавiч, а ў вас ёсць сетка? - Я на "Байфлае". - А ў вашым доме? - Напэўна, ёсць. I, калi быць правiльным, то так - я ў сваiм доме мушу першым выразаць яе. (усмiхаецца) Але абсалютнай веры ў тое, што новы загад i новыя меры дадуць вынiкi, Уладзiмiр Папко не мае. Хаця б таму, што абрэзаць драты бывае часам складаней, чым узнавiць iх. Уладзiмiр Папко: "Я лiчу, калi шчыра, што гэта мёртванароджаны загад. Для такога камiсiя гэтая, напрыклад, мусiць быць вельмi добра тэхнiчна падкаваная. Паспрабуйце адчынiць шчыток у сваiм доме i там разабрацца. Вы пачнеце рэзаць драты, як бы вы не парэзалi чагосьцi легальнага! Там лiфт, дамафон… Ёсць дамы, дзе мы пабудавалi, напрыклад, сiстэму перадачы даных улiку рэсурсаў - гэта цепланосьбiты, электраносьбiты… I там таксама мноства дратоў. I гледзячы на iх, не зразумела, што куды iдзе. Нават я са сваёй адукацыяй адразу не адрозню адразу ўсё гэта. Я лiчу, што ўсё зацiхне i атрымаецца тое ж, што са спадарожнiкавымi талеркамi". З iншага боку, калi Мiнгарвыканкам стварыў такую камiсiю i распiсаў на год напрерад, што ёй рабiць, ён будзе чакаць вынiкаў i справаздач. Магчыма, графы "прымусовы дэмантаж" i "афармленне пратакола аб адмiнiстрацыйным парушэннi" не застануцца пустымi. -------------------- Cogito, ergo sum.
|
|
|
![]() ![]() |
![]() |
Текстовая версия | Сейчас: 20.5.2025, 7:33 |